Паняцці літаратурнай нормы і яе варыянтаў, нармалізацыі і нарматыўнасці мовы. Нормы беларускай літаратурнай мовы - гэта прынятыя ў грамадска-маўленчай практыцы адукаваных людзей правілы узорнага вымаўлення і напісання, словаўтварэння і словаўжывання.
Аннотация к работе
Для таго, каб прызнаць тую ці іншую з’яву нарматыўнай, неабходны наступныя ўмовы: а) рэгулярная ўжывальнасць дадзенага спосабу выражэння; б) адпаведнасць гэтага спосабу выражэння магчымасцям сістэмы літаратурнай мовы (з улікам яе гістарычнай перабудовы); в) грамадскае адабрэнне рэгулярна ўзнаўляльнага спосабу выражэння. Аднак калі мы прызнаём суадносіны мова - маўленне, то неабходна гаварыць і аб маўленчай норме. На другім этапе адбываецца паступовае збліжэнне гэтых двух з’яў, ужо пачынае ўжывацца і ў літаратурнай мове, у вуснай яе разнавіднасці. У іншых пазіцыях не мяняюць сваёй якасці і з’яўляюцца гукамі поўнага ўтварэння толькі ы, й, р. Так, шыпячыя ж ш дж ч, губна-губны ў, вібрант р практычна не вымаўляюцца мякка, й - цвёрда, а дж дз дзь - як два гукі (вымаўленне [дэжэ], [дэзэ] не адпавядае нават дыялектнаму вымаўленню).