Галоўные прычыны сялянскіх выступленняў, формы праяўлення сялянскага руху. Рэвалюцыйная і рэфарматарская плыні ў народніцтве. Зраёмство з марксісцкай літаратурай, узнікненне самастойнага сацыял-дэмакратычнага руху на Беларусі, расстаноўка палітычных сіл.
Аннотация к работе
НАРОДНІЦКІЯ І САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТЫЧНЫЯ АРГАНІЗАЦЫІ НА БЕЛАРУСІ Пасля падаўлення паўстання 1863 - 1864 гг. на Беларусі адбыўся рэзкі спад сялянскіх выступленняў, і на працягу наступных 40 гадоў сялянскі рух ніколі не дасягаў таго ўзроўню, які назіраўся на рубяжы 50 - 60-х гадоў, у час падрыхтоўкі і правядзення рэформы 1861 г. У 1864 - 1880 гг. рэгістравалася ў сярэднім толькі 8-10 сялянскіх хваляванняў штогод. Да пачатку XX ст. класавыя супярэчнасці ўнутры сялянства яшчэ не атрымалі значнага развіцця і складалі ўсяго 1,1 % выступленняў. Пад націскам рабочага руху буйных прамысловых цэнтраў Расіі ў 80 - 90-я гады царскі ўрад быў вымушаны прыняць шэраг закана-даўчых актаў, якія абмяжоўвалі эксплуатацыю фабрычна-заводскіх рабочых.