Аналіз ўдасканалення метадычнай работы бібліятэк. Асаблівасці арганізацыйныя пытанні, распрацоўка і ўдасканаленне метадычнай работы бібліятэкі па забеспячэнню бібліяграфічнай дзейнасці на сучасным этапе. Павышэння кваліфікацыі маладога бібліёграфа.
Аннотация к работе
Метадычнае забеспячэнне бібліяграфічнай дзейнасці ЗМЕСТ 1.Метадычнае забеспячэнне бібліяграфічнай дзейнасці 1.1 Сутнасць і асаблівасці метадычнай работы бібліятэкі па забеспячэнню бібліяграфічнай дзейнасці на сучасным этапе 1.2 Арганізацыйныя пытанні метадычнага забеспячэння бібліяграфічнай дзейнасці 1.3 Напрамкі работы па метадычнаму забеспячэнню бібліяграфічнай дзейнасці СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 1.Метадычнае забеспячэнне бібліяграфічнай дзейнасці 1.1 Сутнасць і асаблівасці метадычнай работы бібліятэкі па забеспячэнню бібліяграфічнай дзейнасці на сучасным этапе Метадычная работа бібліятэк доўгі час разглядалася як адна з функцый працэса кіравання з боку бібліятэк-метадычных цэнтраў у адносінах да бібліятэк пэўнай сеткі, галіны, ведамаснай прыналежнасці. У сувязі з адбываючыміся працэсамі дэмакратызацыі ва ўсіх сферах жыцця грамадства, а таксама негатыўнымі момантамі ў метадычнай дзейнасці бібліятэк з 1986 г. пачаліся пошукі новых рашэнняў арганізацыі і зместа метадычнай работы. На рэспубліканскім узроўні: НББ з’яўляецца метадычным цэнтрам для ўсіх бібліятэк сістэмы Міністэрства культуры; рэспубліканскія галіновыя бібліятэкі - адпаведна для бібліятэк сваёй сеткі, ведамаснай прыналежнасці (РНМБ - для сеткі медыцынскіх бібліятэк, БелСХБ - для сеткі бібліятэк сельскагаспадарчага профілю, РНТБ - для навукова-тэхнічных бібліятэк, ЦНБ НАН Беларусі - для бібліятэк навукова-даследчых інстытутаў акадэміі навук краіны, Фундаментальная бібліятэка БДУ - для бібліятэк ВНУ; Навуковая педагагічная бібліятэка Нацыянальнага інстытута адукацыі пасля яе аб’яднання з РНПБ - метадычны цэнтр для бібліятэк школ, ССНУ, Навуковая бібліятэка Дзяржаўнага універсітэта фізічнай культуры і спорта пасля яе аб’яднання з РНМБФК - для бібліятэк вучылішчаў алімпійскага рэзерва Белкамспорту, спартыўных школ, спартыўных баз). Аб’ектамі метадычнага маніторынгу ў галіне бібліяграфічнай дзейнасці з’яўляюцца: дзейнасць бібліятэк па фарміраванні даведачна-бібліяграфічнага апарата, стварэнню новых частак ДБА, камплектаванню ДБФ, дынаміка паказчыкаў па даведачна-бібліяграфічнаму абслугоўванню, бібліяграфічнаму інфармаванню, фарміраванню бібліяграфічнай культуры спажыўцоў інфармацыі, выяўленне бібліяграфічных навацый.