Праблема стварэння вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры. Аналіз дапаможнікаў па літаратуры для настаўнікаў. Характарыстыка дапаможніка "Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ў школе". Аналіз манаграфіі і дапаможніка Дз. Бугаёва.
Аннотация к работе
АНАЛІЗ СУЧАСНЫХ ДАПАМОЖНІКАЎ ПА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ 2.1 Аналіз дапаможнікаў па беларускай літаратуры для настаўнікаў 2.1.1 Характарыстыка і адметнасці дапаможніка «Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ў школе» В.Я. Ляшук 2.1.2 Аналіз манаграфіі і дапаможніка Дз. Бугаёва па вывучэнні творчасці Васіля Быкава ў школе 2.2 Аналіз вучэбна-метадычнага дапаможніка па беларускай літаратуры для вучняў ЗАКЛЮЧЭННЕ СПІС ЛІТАРАТУРЫ Уводзіны У сувязі з тымі зменамі, што адбываюцца ў сістэме адукацыі на сённяшні дзень, узнікае патрэба ў карэкціроўцы і мадэрнізацыі зместу адукацыі, навукова-метадычнай распрацоўцы яго асобных кірунках. Так вывучэннем пытання стварэння вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры займаліся, у прыватнасці, доктар філалагічных навук, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнік А.І. Бельскі, а таксама кандыдат філалагічных навук, дацэнт І.Л. Шаўлякова-Барзенка. У 60-я гады плённа працаваў над этым пытаннем Жыдовіч І.К. Так, ім былі створаны такія дапаможнікі “Янка Купала. Напрыклад, творчыя набыткі Я.Коласа вывучалі Пшыркоў Ю.С., Фіглоўская Л.І., П. Броўка; Я. Купалы - Ул.Ф. Луцэвіч, І. Жыдовіч, Івашын В.; Максіма Багдановіча - Адамовіч Я., Мішчанчук М., Грынчык М., Лойка А., Навуменка І., Стральцоў М. [13; С.354]. Акрамя гэтага, выдаюцца вучэбныя дапаможнікі для настаўнікаў і вучняў, прысвечаныя пытанням тэорыі літаратуры: “Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў” (Лазарук М.А, Ленсу А.Я., Мн., 1996), “Тэорыя літаратуры” (Лазарук М.А. Мн., 1971), “Паэтычны слоўнік” (Рагойша В.П., Мн., 1987), “Уводзіны ў літаратуразнаўства” (Майсейчык А.) Мэтай дадзенай курсавой работы з’яўляецца: прааналізаваць месца і ролю вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры ў працэсе школьнай адукацыі.