Мастацкія асаблівасці паэзіі Віктара Шніпа - Дипломная работа

бесплатно 0
4.5 80
Аналіз літаратурнай спадчыні Віктара Шніпа з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Тэматычнае напоўненне паэзіі. Нацыянальныя матывы ў лірыцы. Мастацкія і жанравыя асаблівасці вершаў і творчай манеры аўтара. Інтымная лірыка паэта.


Аннотация к работе
3 гэтага часу ягоныя падборкі і пачалі з’яуляцца у тагачаснай абласной і рэспубліканскай перыедыцы. Хаця у паэзіі, як і наогул мастацтве, лічбам не даецца веры, у дадзеным выпадку прыйдзецца надаць ім пэунае значэнне, бо Віктар Шніп - адзін з тых нешматлікіх паэтау, што надзвычай актыуна працавалі на пераломе стагоддзяу. Якраз у апошнія дзесяцігоддзі замоукла ліра вядучых беларускіх паэтау, многія значна знізілі свой творчы патэнцыял або замаучалі зусім, а В. Шніп праявіу выключную актыунасць, выдаушы у даволі складаны час значную колькасць паэтычных зборнікау. Менавіта у гэты перыяд у грамадстве адбыліся кардынальныя, анталагічныя змены, у свядомасці насельніцтва, у самім мастацтве уключна з літаратурай, у ідэйна-эстэтычных арыентацыях як грамадзян, так і саміх мастакоу слова, жыве ен у зусім іншай краіне, а не там, дзе пачынау сваю творчасць. Ужо толькі з гэтага пункту гледжання ягоная творчасць выклікае адпаведную цікавасць, бо адлюстроувае (павінна адлюстроуваць?) выключныя змены у першай. А калі дапоуніць, што за гэты час аутар сам прайшоу складаную эвалюцыю ад традыцыйнай вясковай лірыкі, у нечым падобнай на звыклую беларускую паэзію усяго мінулага стагоддзя, да паэзіі філасофскага складу, паэзіі слова публіцыстычнага, трыбуннага, песеннага, стау са звычайнага наіунага рэфлексуючага па звычайных прадказальных падзеях юнака назіральным вопытным мужчынам, якому да усяго справа у жыцці ці літаратуры, дзе хочацца сказаць свае важкае слова. За гэты час убачылі свет зборнікі паэзіі “Гронка святла”, “Пошук радасці”, “Горад-утопія”, “Шляхам ветру”, “Чырвоны ліхтар”, “Беларускае мора”, “Воучы вецер”. Хаця зборнікамі у класічным разуменні можна назваць толькі першыя, юнацкія выданні паэта. Бо наступныя уяуляюцца толькі кнігамі, кожная з якіх пабудавана у поунай адпаведнасці з аутарскай задумай, падпарадкавана агульнай аутарскай канцэпцыі, бо кожны наступны раздзел дапауняе папярэдні, працуючы разам на адзіную ідэю.

Першыя зборнікі В. Шніпа надзвычай традыцыйныя для беларускай паэзіі. Падчас нават празмерна традыцыйныя як для 80-х гадоу канца мінулага стагоддзя, бо якраз “вершы пра будаунікоу і пра родную веску Пугачы, пра надзенны клопат сучасніка і пра маці склалі першы зборнік здольнага паэта” [3, с. 7]. Хаця трэба адзначыць неблагое паэтычнае майстэрства маладога аутара, які, услед за сваімі шматлікімі папярэднікамі, хоча здзівіць чытача цікавымі асацыяцыямі і метафарызацыяй свету - “руневае сонца”, “вяселых думак ласяня”, “маланак светлыя галіны”, “і сонца на рагах // Падыме лось з кустоу”, “пасадзіу ля гаю куст агню”, “якуцкія ваверкі коцяць сонца у Беларусь”.

Калі у згаданых зборніках вершы друкаваліся у адвольным парадку, то кожны з наступных вылучаецца прадуманасцю і арганізацыяй канкрэтных раздзелау, што раскрываюць адпаведны аспект адзінай канцэпцыі. Так, зборнік “Шляхам ветру” (1990) складаецца з чатырох раздзелау. якія не толькі уражваюць метафарычнасцю сваіх загалоукау (“Сівы вецер”, “Вецер ісціны”, “Вецер камяніц”, “Задумны вецер”), але тым самым пазначаюць сутнасць таго няулоунага паняцця, што называе сабой не пэуную атмасферную з’яву, а нешта невымерна большае - “И возвращается ветер на круги своя” [4, с. 95]. Менавіта таму як працяг агульнай задумы і пошукау сэнсу быцця будзе успрымацца “Воучы вецер”. Вецер мае дзесяткі, сотні самых незвычайных эпітэтау у беларускай паэзіі. Аднак падобнага успрыняцця яшчэ не было. Менавіта гэты скразны вобраз нечага існага, адчувальнага, але няулоунага, неспазнальнага і дапамагае аутару па-свойму убачыць вельмі многія звыклыя рэчы і перадаць адчуванне успрыняцця гэтага вечнага але зменнага свету і жыцця.

Яшчэ больш згарманізаванай уяуляецца будова кнігі “На рэштках храма”, раздзелы якой (“Да Бога мая адлятала душа...”, “Пакуль гарыць свечка”, “Белы свет, дзе нам канаць”, “Па дарозе бясконцай, як вечнасць зямная”) дасканала адлюстроуваюць светабачанне, светауспрыманне і светаадлюстраванне паэта.

Крытыкі знаходзілі у іх шчырасць і натуральнасць паэтычнага радка, і з гэтым можна было пагадзіцца. Шчырасць зауседы кранае, і не забуду, як мяне расчуліу вось гэты вельмі асабісты верш (без назвы), прысвечаны жонцы Людміле і дачушцы Веранічцы: Стаю пад вокнамі радзільнага дома яшчэ не ведаю што нарадзілася

Вераніка але мне здаецца пра гэта ведаюць птушкі і аблокі травы і дрэвы і яны мне гавораць пра гэта ды я не разумею я забыуся іхнюю мову але ж з такімі шчасліуцамі як сам задзіраю нос пад вокнамі і пакуль углядаюся услухоуваюся запіска з добрай весткай ад жонкі як белы голуб вылятае з акна і цэлую вечнасць ляціць да мяне

Хораша - ці не прауда? [3, с. 76].

Нягледзячы нават на тое, што у вершы няма аніякіх знакау прыпынку, аутар адчуу (шчырасць таксама не выключае і майстэрства), што яны толькі б заміналі шчасліваму бацьку, і інтанацыйна дакладна перадау яго эмацыянальны стан.

В. Шніп адлюстроувае свет так, як бачыць і успрымае яго сам.
Заказать написание новой работы



Дисциплины научных работ



Хотите, перезвоним вам?