Масленіца ў г. Мінску - Дипломная работа

бесплатно 0
4.5 38
Правядзенне народнага свята Масленіца на выснове старажытных традыцый і іх аб"яднання з сучаснай культурай. Гінезіс свята, этымалогія назвы. Агульныя рысы святкавання. Рэжысёрскі праект абрадавага свята "Масленіца". Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка свята.


Аннотация к работе
Рэферат

МАСЛЕНІЦА, ПУДЗІЛА, АБРАД, ЭТНАГРАФІЯ, КАЛОДКІ, ВОГНІШЧА, КАРАГОДЫ, ВАРЭНІКІ, ТРАДЫЦЫІ, АБРАДЫ.

Аб’ект даследавання - свята Масленіца на Беларусі.

Мэта дыпломнай работы- правядзенне народнага свята Масленіца на выснове старажытных традыцый і іх аб’яднання з сучаснай культурай.

Падчас стварэння дыпломнай работы былі выкарыстаны метады эмпірычнага даследавання, а менавіта візуальнае назіранне (на працягу некалькіх гадоу было праведзена назіранне, як адбываецца свята Масленіца у г.Мінску), параунанне (разледзіла падабенства і адрозненне паміж святам Масленіцы у розных рэгіенах Рэспублікі Беларусь, у розных краінах). а таксама метадамі тэарэтычнага даследавання: аналіз архіуных і навуковых крыніц і сінтэз якія раскрываюць спецыфіку абрадавых дзеянняу і атрыбутау, кампазіцыйную пабудову структурных кампанентау Масленіцы, традыцыйную культурную спадчыну беларусау, і аб"яднала гэта усе у свяце.

Свята Масленіца прайшло у г.Мінску у парку 900 годзя г.Мінска 22.02.2016 г. з 12:00 - 17:00 гадзін.

Матэрыялы даследавання могуць быть выкарыстаны на занятках па рэжысуры абрадау і свят, на традыцыйнай беларускай культуры, гісторыі свят і многіх іншых. Сцэнарый і рэжысерская разработка свята могуць быць выкарыстаны пры стварэнні свята Масленіца.

Змест

Уводзіны

1. Тэарэтычныя і методыка-практычныя аспекты арганізацыі і правядзення свята масленіцы

1.1 Гінезіс свята, этымалогія назвы. Агульныя рысы святкавання

1.2 Асноуныя асаблівасці і традыцыі правядзення Масленіцы. Масленічныя забавы, гульні і абрадавыя здеянні

1.3 Масленіца на сучасным этапе

2. Рэжысерскі праект абрадавага свята "масленіца"

2.1 Задума і яе кампаненты

2.2 Сцэнарна-рэжысерская распрацоука свята

2.3Арганізацыйна-вытворчы план свята

2.4 Літаратурны сцэнарый свята

Заключэнне

Бібліяграфічны спіс

Дадатак

Уводзіны

Актуальнасць і сацыяльная значнасць

Спрадвеку адным з галоуных складальнікау гісторыі і культуры народа з’яуляецца святочная абрадавая спадчына і каляндарная, і сямейна-бытавая абраднасць.

Беларускі святочны каляндар з’явіуся не выпадкова і не імгненна, ен на працягу вялікай колькасці стагоддзяу складауся людзьмі і быу для іх асновай жыцця, кірауніцтвам да дзеяння. І заразен адчыняе для нас светапогляд нашых продкау, не зразумеушы які немагчыма у сучасным жыцці зразумець і выкарыстаць пэуную з’яву.

Светапогляд нашых продкау засноувауся на цыклічнасці жыцця і смерці, на штогодным калавароце з’яу прыроды. Пачатак новага года быу звязаны з веснавымі дзеяннямі чалавека - абуджэннем зямлі ад зімовага сну, падрыхтоукай яе да пасеву, да будучага ураджаю.

Свята Масленіца займае важнае месца у сучаснай духоунай культуры.Але, нажаль, свята пераутвараецца у сістэму відовішчау, якія выхоуваюць у прысутных спажывецкія адносіны да культуры.

Народ зауседы выступау сапраудным тварцом і носьбітам самабытных традыцый, якія беражліва захоувау і клапатліва развівау, перадаючы, як сакральны дар у спадчыну сваім нашчадкам.

На жаль, традыцыям беларускай Масленіцы удзяляецца вельмі мала увагі, і свята будуецца, у большасці сваей, на запазычаных элементах рускай Масленіцы. Ад гэтага страчваецца своеасаблівасць, непауторнасць, цікавасць да беларускай святочнай культуры, якая з’яуляецца часткай нашай спадчыны. Таму вывучэнне асэнсаванне і укараненне у структуру Масленіцы беларускай народнай традыцыі з’яуляецца актуальнай і сацыяльна значнай.

Менавіта таму свята Масленіцы было для людзей своеасаблівым "сігналам" к адраджэнню не толькі зямлі, але і чалавечага жыцця, паколькі гэта веснавое свята мае не толькі земляробчы характар, але, у большасці сваей, родааб’яднальны. Масленічны тыдзень у значнай ступені нагадвау беларускае (сялянскае) вяселле і выконвау ролю "уцягніка" у структуру сямейна-родавых адносін прадстаунікоу іншых родау і нават суседніх вясковых абшчын.

Сучасны свет, у якім для чалавека часта пераважаюць матэрыяльныя каштоунасці, амаль не захавау у сабе месца для цуда, для веры у нешта надзвычайнае і магічнае. Свята Масленіца, як глыток свежага паветра, дае чалавеку веру у новае жыцце, у шчаслівае, светлае "заутра", бо прадвяшчае сабой наступленне надзейнай і рамантычнай пары года - вясны.

Акрамя таго, Масленічны тыдзень, які нясе у сабе родааб’яднальны характар, у сучасным бытаванні з’яуляецца штуршком для складання не толькі сямейных, але і сяброускіх зносін, што адбываецца дзякуючы абрадам і звычаям, якія захавау беларускі народ.

Пры граматным падыходзе рэжысера-стваральніка святочных масленічных дзей гэта свята можа не толькі захавацца у першародным выглядзе, але і набыць адметныя рысы, адпавядаючыя каларыту сучаснасці.

Мэта і задачы

Мэта - стварэнне яскравага відовішча для усіх гледачоу і удзельнікау свята, прывабліванне грамадства да беларускай традыцыйнай культуры.
Заказать написание новой работы



Дисциплины научных работ



Хотите, перезвоним вам?