Ранняя еўрапейская літаратура. Міфалагічная аснова. Творчасці гэтага старажытнага народу. Кельцкая міфалогія. Спроба рэканструяваць пантэон багоў. Прасторавая карціна свету. Міфы аб боскіх жывёлах. Міфы аб культурных героях. Спадчына кельцкай міфалогіі.
Аннотация к работе
У іх гераічных сагах, якія былі запісаны ў VIII ст. ірландскімі манахамі, ёсць казачныя рыцары Грааля, такія, як Персіфаль і Ланселот. Звесткі аб міфалогіі кантынентальных кельтаў (а таксама кельтаў дарымскай Брытаніі) дастаткова фрагментарныя - пачэрпваюцца ў асноўным з археалагічных крыніц (статуі, рэльефы з выявамі багоў, рэшткі культавых пабудоў, надпісы з пасвячэннямі, надмагільнымі эпітафіямі, манеты); сведчанні антычных аўтараў практычна абмяжоўваюцца паведамленнямі аб веры кельтаў у перасяленне душы і жыцці пасля смерці; літаратурныя помнікі мясцовай традыцыі для Галіі (сучаснай Францыі) і іншых раёнаў, якія былі захоплены рымлянамі і падвергліся моцнай раманізацыі, адсутнічаюць. Зусім адсутнічаюць звесткі аб касмаганічных і эсхаталагічных міфах (у тым ліку і кельтаў Ірландыі). З тэкста рымскага паэта І ст. Больш вядома аб пантэоне кельтаў Ірландыі, звесткі аб якім захаваліся ў помніках літаратурнай традыцыі (у прыватнасці, у “Другой бітве пры Мойтуры” - аб Плямёнах багіні Дану і піры Гоібніў, цэнтральным эпізодам якога з’яўляецца прыгатаванне гэтым богам магічнага напою для падмацавання багоў, якія біліся з фаморамі, “ніжнімі дземанамі”).