Агульная характарыстыка эпохі і літаратуры. Паэзія, творчасць Андрэя Рымшы. Жанравыя формы і мастацка-стылістычныя прыёмы беларускай літаратуры. Панегірычныя (усхваляльныя) і рэлігійныя (рэлігійна-медытатыўныя) паэзія. Проза: парадыйна-сатырычныя творы.
Аннотация к работе
Іх прыцягвалі таксама творы свецкага характару, аб чым сведчаць выданні братоу Мамонічау, Яна Карцана, Андрэя Волана і некаторых іншых выдауцоу, якія апублікавалі: «Трибунал обывателем Великого князьства Литовского» (1586), «Статут Великого княства Литовского» (1588), «Универсал поборовый» (1591), «Конституции сеймов», шэраг казанняу на пахаванае розных вяльможау (1614-1616), «Историю Иудейской войны» Іосіфа Флавія (1595), «Апофегматы», складзеныя Беняшам Будным (1599), асобныя помнікі антычнай літаратуры і інш. Захаваліся такія яго вершаваныя творы, як «На герб зацного дому его милости пана Лукаша Ивановича Мамонича, старосты Дисненского и скарбного Великого Князтва Литовского и прочая», «На герб его милости пана Симеона Войны», «На герб ясневелможного пана, его милости, пана Лео Сапеги, канцлера найвышшого Великого Князтва Литовского, Пернавского, Могилевского и прочых старосты», «Епикграма». Вядомы пакуль што тры помнікі: «Пасланне апосталу Пятру», напісанае езуітамі з выпадку смерці віленскага праваслаунага купца Залатовіча як хадайніцтва прапусціць яго у райскія вароты, «Прамова Мялешкі» і «Ліст да Абуховіча». Надзвычай блізкім па сваей ідэйнай накіраванасці і мастацкіх прыемах да «Прамовы Мялешкі» з"яуляецца «Ліст да Абуховіча», напісаны навагрудскім шляхціцам Цыпрыянам Камунякам 6 ліпеня 1655 г. Калі у «Прамове Мялешкі» крытыка скіравана не столькі супраць канкрэтных асоб, колькі супраць агульных грамадскіх заган, дзякуючы чаму яна з"яуляецца больш глыбокай, дык у «Лісце да Абуховіча» яна адрасавана пэунай асобе, а таму больш рэзкая, хоць і не такая усеабдымная, як у «Прамове Мялешкі».