Паняцце канцэпту ў лінгвістычнай літаратуры з пункту погляду розных навуковых пазіцый. Адзінка шчасце ў лексікаграфічных працах, шчасце з пункту погляду этыкі, філасофіі, псіхалогіі. Вобразна-выяўленчы, патэнцыял канцэпту шчасце ў мове сучаснай паэзіі.
Аннотация к работе
У працы выкарыстоўваюцца метады даследавання кагнітыўнай лінгвістыкі і лінгвакультуралогіі, прадэманстраваны прыклад канцэптуальнага аналізу, асветлены тэарэтычныя пытанні метадалогіі і лінгвакультуралогіі. Такім чынам, тэма дыпломнай работы бачыцца нам актуальнай, менавіта зыходзячы з праблем, пытанняў і задач, што існуюць у сучаснай кагнітыўнай лінгвістыцы. Трэба звярнуць увагу на тое, што намі разглядалася менавіта жаночая паэзія (Я.Янішчыц, Е.Лось, А.Каржанеўская, Д.Бічэль-Загнетава, Р.Баравікова, В.Русілка і інш.), бо іх творы насычаны эмацыянальна, ярка выражаюць пачуцці і настрой. З усіх вядомых нам азначэнняў мы аддаём перавагу варыянту, прапанаванага прафесарам Маславай В.А. На думку вучоных, канцэпт можна было б суаднесці з каранёвай марфемай, што складае аснову словаўтваральнага гнязда. Шчасце, згодна з Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы ў 5-ці тамах, мае 3 асноўныя значэнні: I. Найбольш прадуктыўную ў колькасных адносінах групу (26% ад агульнай колькасці словазлучэнняў з дзеясловамі) складаюць адзінкі з дзеясловамі часу, якія з улікам граматычнага афармлення падзяляюцца на: а) cловазлучэнні з дзеясловамі прошлага часу: Многа шчасця мела (Бар.; 85); Не было шчасця (Бар.; 18); Шчаслівейшы быў учора (Мац.; 231); Была няшчаснаю (Карж.; 152); Шчасліваю ці была (Бар.; 78); Ужо не помніла дзён сваіх шчаслівых (Бар.; 166); Маё шчасце сталася (Акс.; 86); За плячыма мела трохі шчасця (Ян.; 89); Вяршыліся няшчасці (Дудз.; 41); Колькі шчасця было і прайшло (Дар.; 7); Была я нешчаслівай (Бар.; 118). б) словазлучэнні з дзеясловамі цяперашняга часу: Ведаю шчасце (Кан.; 91); Жыве мо і шчасліва (Дудз.; 99); Не маю шчасця (Лось; 124); Шчаслівая хаджу (Бар.; 90); Шчасцем жыву (Лось; 75); в) словазлучэнні з дзеясловамі будучага часу: Пабуду шчаслівай (Бар.; 115); Хачу шчаслівай пабыць (Кан.; 107); Будзе радасць (Ян.; 276); Няхай будзе шчаслівы (Бурл.; 88); Сустрэнеш у нас ты шчасце (Багд.; 12); Шчасным будзь (Ян.; 231); Буду доўга шчаслівай (Ян.; 41); Ці будзе рады (Мац.; 235); Прыйдзе шчасце (Карж.; 52). 2. Вялікую групу (15% ад агульнай колькасці) складаюць словазлучэнні назоўнікаў шчасце, лёс, доля, радасць з дзеясловамі волевыяўлення і пажаданасці: Хацелася шчасця зямнога (Гудк.; 4); Марыць толькі аб шчасці (Карж.; 6); Я да шчасця імкнуся (Карж.; 63); На шчасце нам варожаць (Дудз.; 60); Нашага шчасця не зычыць нікому (Дудз.; 16); Шчаслівым уяўляю сына (Гудк.; 169); Малюся на лёс (Ян.; 70); Хачу шчаслівай быць (Кан.; 107); Не просіш шчасця (Ян.; 75); Наклічу радасць выпадкова (Ян.; 72); Знайсці падкову шчасця заклінала (Лось; 65); Варожыць пра шчасце (Ян.; 84); Ніхто нам шчасных дзён не навяшчуе (Ян.; 217); Малілася долі (Ян.; 189); Яна шчасце сваё ўявіла (Ян.; 44); Мне шчасця хацеў (Ян.; 274); Шчасця жадаюць (Карж.; 16); Заклінаць, каб абмінуў непапраўны лёс (Б.-Загн.; 197); Долі просяць (Бар.; 115); У марах да шчасця імкнеце душы (Багд.; 11); Няхай ён будзе шчаслівы (Бул.; 88); Кожны сам сабе няшчасце напрарочыць (Дар.; 10); Ты жадаеш шчасця ў каханні (Рус.; 40).