Канфесіянальная гісторыя Беларусі складаная і шматгранная. Пранікнення каталіцтва на тэрыторыю Беларусі. Праваслаўная царква. Каталіцкі касцёл. Іслам, татарскія пасяленцы на беларусі. Рэлігійна-містычны рух у іудаізме - хасідызм. Пратэстантызм. Стараверы.
Аннотация к работе
Гісторыя Беларусі Канфесіянальная сітуацыя на Беларусі ўХІХ стагоддзі Выканаў: вучань 8 “Б” класа сярэдняй школы №11 Кажакоў Сяргей 2005 Ідэалагчныя догмы, што панавалі ў савецкім грамадстве ў адносінах да рэлігіі, абумовілі спрошчаны падыход да асвятлення канфесіянальнай гісторыі, яе ролі ў развіцці гістарычнага працэсу на Беларусі. Час пранікнення каталіцтва на тэрыторыю Беларусі звычайна датуюць 1385 г. Адносіны паміж гэтымі дзвюма хрысціянскімі канфесіямі залежалі ад палітычных варункаў у той ці іншы час, адлюстроўвалі супрацьстаянне Усходу і Захаду, іх планы і прэтэнзіі на беларускіх землях Пераход тэрыторыі Беларусі ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795 гг.), дзе пануючым веравызнаннем было каталіцтва, да Расіі, у якой вяршэнствавала праваслаўе, абвастрыў міжканфесіянальныя адносіны, што прывяло да ліквідацыі уніяцкай царквы ў 1839 г. У першай палове XIX ст. яна была накіравана на перавод уніятаў у праваслаўе, што і адбылося ўрэшце рэшт ў 1839 годзе на царкоўным саборы ў Полацку.