Асаблівасці сучаснай беларускай мовы. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Падвіды маладзёжнага слэнгу і камп’ютарны слэнг. Асаблівасці камп’ютарнай лексікі як крыніцы папаўнення беларускага слоўніка. Спецыялізацыя агульнаўжывальнага слова.
Прадмет нашага даследвання - камп’ютарная лексіка і крыніцы яе фарміравання.
Аб"ект - сучасны слоунік камп’ютарных тэрмінау, як адна з некадыфіцырванных форм існавання сучаснай мовы.
Мэты даследвання - разгледзіць такую з’яву мовы, як слоунік камп’ютарных тэрмінау, вызначыць крыніцы яго фарміравання, паказаць, як у ім адлюстроуваюцца грамадскія праблемы, даказаць залежнасць «маладзежнай мовы» ад разнастайных змен у грамадскім жыцці.
Задачы даследвання - 1) падабраць і прааналізаваць літаратуру па дадзенай тэме; 2) вызначыць месца камп’ютарнай лексікі у сучаснай мове, усталяваць залежнасць моуных працэсау ад грамадскіх; 3) сабраць фактычны матэрыял з мовы сучаснай моладзі, а таксама з беларускіх сродкау масавай інфармацыі; 4) вызначыць крыніцы фарміравання слоу камп’ютарнай лексікі. развіцце слэнгу.
Метады: аназіз, сінтэз, параунанне.
Вывад: Інфармацыйныя тэхналогіі на аснове камп"ютарнай тэхнікі у цяперашні час з"яуляюцца асновай практычнай дзейнасці вялікай колькасці людзей розных прафесій. Яны не адразу знайшлі прымяненне у гуманітарных навуках, развіваючыся, першым чынам, з улікам патрабаванняу дакладных навук. Гуманітарыі доуга не разглядалі камп’ютар як рэальную навуковую прыладу, здольную кардынальна змяніць характар даследавання. Сітуацыя пачала змяняцца са з"яуленнем першых праграм, прызначаных для кантролю ведау і навучанні гуманітарным дысцыплінам, з узрастаннем цікавасці да стварэння баз дадзеных.
УВОДЗІНЫ
Тэрмін (лац. terminus - мяжа) - слова ці словазлучэнне, якое з’яуляецца назвай спецыяльнага паняцця якой-небудзь сферы вытворчасці, навукі, тэхнікі і г.д.
Як і агульнаужывальныя словы, тэрміны падзяляюцца на уласнамоуныя і іншамоуныя. Уласнамоуныя тэрміны у сваю чаргу падзяляюцца на словы, якія пераутварыліся у тэрміны з агульнаужывальных слоу, і дэрываты. Агульнаужывальныя словы, якія сталі тэрмінамі, найбольш звязаны па тэматыцы з грамадствам, прыродай, жывеламі, раслінамі і г.д., таму іх шмат у прыродазнаучых, грамадскіх медыцынскіх навуках: тканка, абалонка, цыбуліна, высыпанне, палачкі,усталік, грабеньчык і інш. Дэрываты - гэта тэрміны, утвораныя з уласнамоунага ці запазычанага матэрыялу пры дапамозе сваіх ці іншамоуных словаутваральных сродкау: асыпанне, грануляванне, гематома, геліялячэнне, акасцяненне.
Не кожнае спецыяльнае слова з’яуляецца тэрмінам. Спецыфіка тэрмінау відавочна у параунанні з агульнаужывальнымі словамі: · тэрміны выкарыстоуваюцца у пэунай сферы дзейнасці, агульнаужывальныя словы выкарыстоуваюцца неабмежавана;
· тэрміны - гэта канцэнтарваныя, эканомныя выражэнні паняццяу, якія з’яуляюцца вынікам навуковай і тэхнічнай дзейнасці людзей;
· тэрмін у слоуніках не тлумачыцца, а яму даецца азначэнне, у адрозненне ад агульнаужывальнага слова, значэнне якога моржа быць растлумачана апісаннем ці параунаннем;
· для засваення тэрмінау патрабуецца спецыяльна арганізаваная падрыхтоука, агульнаужывальныя словы назапашваюцца у працэсе развіцця чалавека і станаулення яго асобы;
· тэрмін пазбаулены экспрэсіі і эмацыянальнасці. Нават калі тэрмін узнікае шляхам метафарызацыі, ен губляе сваю эмацыянальную афарбоуку: вочны яблык, цела клеткі, восевы цыліндр, каленная рэпка, бугаркі мозга, спіннамазгавы вузел;
· кожны тэрмін з’яуляецц адзінкай пэунай тэрмінасістэмы, якая абмежавана галіной навукі, і сваю адназначнасць тэрмін атрымлівае менавіта праз прыналежнасць сістэме;
· тэрмін адназначны у межах сваей сістэмы, агульнаужывальнае слова найчасцей мнагазначнае.
Сучасная беларуская тэрміналогія вельмі разнастайная па паходжанні і спосабах утварэння. Працяглы гістарычны перыяд фарміравання беларускай тэрміналогіі абумоулівае наяунасць у яе складзе як старых слоу, зафіксаваных у першых помніках пісьменства, так і новых. Паколькі на працягу усей гісторыі фарміраванне беларускай гэрміналогіі адбывалася ва умовах кантактавання з іншымі мовамі, у тым ліку і неславянскімі, то у яе склад увайшлі як спрадвечна беларускія словы і лексемы агульнаусходнеславянскага перыяду, так і запазычанні.Пры усей разнастайнасці крыніц фарміравання беларускай тэрміналогіі у розныя гістарычныя перыяды развіцця беларускай мовы галоунай крыніцай стварэння новых тэрмінау і папаунення канкрэтных галіновых тэрміналагічных сістэм з"яуляецца лексічная і словаутваральная сістэма агульналітаратурнай беларускай мовы. Выкарыстанне лексічных сродкау нацыянальнай мовы пры стварэнні тэрмінау адбываецца перш за усе шляхам ужывання агульналітаратурных слоу у тэрміналагічным значэнні. Адзначаючы, што да ліку агульналітаратурных слоу, якія адначасова з"яуляюцца тэрмінамі у пэуных тэрміналагічных сістэмах, адносіцца шырокі пласт камп’ютарнай лексікі.