Гісторыя выяўленчага мастацтва Беларусі Х—пачатку ХХ стагоддзя - Курсовая работа

бесплатно 0
4.5 119
Агляд асноўных этапаў развіцця беларускага выяўленчага мастацтва. Мастацтва старажытнабеларускіх княстваў. Спецыфіка развіцця беларускага жывапісу, графікі і скульптуры на працягу X-пачатку XX стагоддзя. Разгляд мастацтва рукапіснай кнігі і пластыкі.


Аннотация к работе
УВОДЗІНЫ

Выяуленчае мастацтва кожнай краіны мае свае адметныя асаблівасці, якія адрозніваюць яго ад іншых. Нацыянальнае выяуленчае мастацтва Беларусі за сваю тысячагадовую гісторыю прайшло вельмі складаны шлях развіцця. Яно зауседы фармавалася на аснове стылістычных накірункау заходніх краін, убірала іх у сабе і пераапрацоувала, дадаючы свае нацыянальныя традыцыі, ствараючы тым самым новае і своеасаблівае, непауторнае мастацтва.

Гісторыя выяуленчага мастацтва - гэта частка гісторыі усей культуры, адна з форм грамадскай свядомасці. На станауленне і развіцце мастацкай практыкі Беларусі зауседы аказвалі уплыу мноства фактарау: асаблівасці дзяржаунага ладу, палітычныя, саслоуныя, канфесійныя, этнічныя прычыны і пануючыя ідэалагічныя дактрыны. Існуючыя у пэуныя часы, яны фарміравалі і фарміруюць нацыянальную адметнасць, формы і рысы, па якіх можна вызначыць беларускасць мастацкага жыцця. Ім жа належыць і асноватворная роля ва узнікненні і развіцці мастацкіх стыляу, іх асобных плыняу. Айчыннае мастацтва ніколі не развівалася ізалявана. Яно зауседы сутыкалася і сутыкаецца з разнастайнымі нацыянальнымі школамі, ведала працу замежных майстроу або тых, што былі выхаваны у іншых нацыянальных умовах, нарэшце, зазнавала уздзеянне розных ідэалагічных і палітычных канцэпцый.

Названыя умовы і фактары былі прычынамі нераунамернага развіцця мастацкай практыкі, абумоулівалі паскарэнне ці запавольванне працэсау у яе эвалюцыі, ставілі на першае месца ці рабілі другараднымі асобныя віды і жанры мастацтва. У выніку менавіта яны аказваліся у аснове узнікнення і пэунага часу існавання асобных перыядау мастацкага працэсу. Відавочна, што у сувязі з гэтым у кожнай нацыянальнай мастацкай школе яны маюць адрозненні, перш за усе часавыя і вобразна-пластычныя.

Выяуленчае мастацтва адлюстроувае у зрокава-прасторавых вобразах самыя разнастайныя бакі жыцця народа, раскрывае духоуны воблік чалавека. Яно зауседы мае непасрэдную сувязь са светам рэальных чалавечых уяуленняу і перажыванняу. Мастацтва суправаджае чалавека на працягу многіх тысячагоддзяу, дапамагае яму лепш разумець жыцце, навакольны мір і самаго сабе. Выяуленчае мастацтва - самае старажытнае з мастацтвау. Ад нескладаных малюнкау, якія адлюстроувалі быт чалавека і яго уяуленні аб навакольным свеце, ілюстрацыі рэлігійных догмау да грунтоунага раскрыцця прыгажосці прыроды, велічы чалавечых здзяйсненняу - такі шлях шматвекавога развіцця мастацтва Беларусі. У сувязі з гэтым у сучасным свеце вельмі важным бачыцца вывучэнне мастацтва роднай краіны, першым чынам для таго, каб ведаць і паважаць гісторыю свайго народа.

Курс «Гісторыі выяуленчага мастацтва Беларусі» у сістэме мастацкай адукацыі прадугледжвае паслядоунае вывучэнне асноуных пытанняу развіцця выяуленчага мастацтва на тэрыторыі Беларусі і складзены з улікам перыядызацыі гісторыі Беларусі і гісторыі сусветнага мастацтва. Дадзены курс разглядае выяуленчае мастацтва Беларусі у шырокім гістарычным плане, ва усей разнастайнасці і складанасці яго формау і стыляу, творчых почыркау і нацыянальных мастацкіх школ, а таксама фарміруе трывалыя веды па гісторыі развіцця выяуленчага мастацтва Беларусі як шматграннай і складанай вобласці духоунага жыцця народа. Вывучэнне гісторыі мастацтва сваей краіны садзейнічае росту эстэтычнага узроуня студэнта, яго культуры, развіццю мастацкага мыслення, дапамагае будучым мастакам глыбей пазнаць законы творчасці.

У сучасным свеце, у стагоддзе тэхнічнага прагрэсу і глабальнай інфарматызацыі грамадства, веды адыгрываюць вырашальную ролю. Таму у сферы адукацыі актуальным бачыцца паляпшэнне якасці ведау, папулярызацыя іх, сістэматызацыя і даступнасць шырокаму кругу грамадскасці. Сучасныя камп’ютарныя тэхналогіі дазваляюць дасягнуць пастауленай мэты. Адным з рашэнняу з"яуляецца ужыванне электронных сродкау навучання. Электронныя наглядныя дапаможнікі эфектыуны для успрымання новага матэрыялу. Яны вельмі зручныя ва ужыванні, значна палягчаюць засваенне ведау, што удасканальвае навучальны працэс. У сувязі з гэтым асноунай задачай курсавой працы бачыцца падрыхтоука электроннага нагляднага матэрыялу па гісторыі выяуленчага мастацтва Беларусі.

Храналагічныя рамкі працы ахопліваюць гістарычны перыяд з X да пачатку XX стагоддзя: з часоу існавання старажытнабеларускіх княствау, калі былі закладзены асновы усяго выяуленчага мастацтва, да пачатку XX стагоддзя, што адзначыу паваротны этап у гісторыі усяго беларускага мастацтва, звязаны з важнымі гістарычнымі падзеямі. У межы дадзенай курсавой работы не увайшлі матэрыялы, звязаныя з развіццем беларускага выяуленчага мастацтва у перыяд з 1918 г. да пачатку XXI стагоддзя, што робіць магчымым лагічны працяг працы над дапаможнікам у межах дыпломнай работы.

Мэта курсавой работы - агляд асноуных этапау развіцця беларускага выяуленчага мастацтва на працягу X - пачатку XX стагоддзя і стварэнне электронных сродкау нагляднасці па курсу, якія адлюстравалі бы усю шматграннасць працэса станаулення і развіцця мастацтва у адзначаны перыяд.
Заказать написание новой работы



Дисциплины научных работ



Хотите, перезвоним вам?