Канстытуцыі Беларускай ССР 1927 і 1937 гг. Сістэма судовых органаў Беларусі ў 1920-я – 1930-я гг. Развіццё права Беларускай ССР, асаблівасці і напрамкі дадзенага працэсу, яго нарматыўна-прававое рэгуляванне. Сучасны стан права ў краіне і перспектывы.
Аннотация к работе
У той час на тэрыторыі рэспублікі дзейнічала і палітыка беларусізацыі, якая дабілася велізарных поспехаў у адраджэнні і развіцці беларускай культуры, аднак, так як і нэп, страціла сваю сілу з вяртаннем сацыялізму. Таксама ў той перыяд савецкая Беларусь удзельнічала ў стварэнні СССР (1922 г.), была ўведзена ў дзеянне першая саюзная Канстытуцыя (1924 г.), адбылося, ўзбуйненне БССР» (1924-1926 гг.), у выніку гэтага ў састаў БССР ўвайшлі ўсходнія раёны Беларусі. Аднымі з такіх падзей былі: ўтварэнне СССР і прыняцце яго першай Канстытуцыі ў 1924 г. Яны ўнеслі значныя перамены ў дзяржаўна-палітычнае становішча БССР, садзейнічалі пашырэнню аўтарытэту рэспублікі [1, c. 13 - 16 сакавіка 1924 г. адбыўся VI Усебеларускі з’езд Саветаў, на якім было даручана ЦВК БССР падрыхтаваць ў адпаведнасці з Кантытуцыяй СССР і новым адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам рэспублікі праект новай Канстытуцыі БССР.