Характарыстыка і азначэнне фраземы. Групы фразеалагічных адзінак у рамане Шамякіна "Вазьму твой боль: паводле суаднесенасці з часцінай мовы, семантычнай злітнасці кампанентаў, сінтаксічнай структуры. Аманімічнасць, варыянтнасць і сінанімія у фразеалогіі.
Прадмет даследавання: фразеалагічныя адзінкі у рамане І. Шамякіна "Вазьму твой боль".
Мэта курсавой работы: аналіз фразеалагічных адзінак, класіфікацыя фразеалагізмаупаводле семантычнай злітнасці кампанентау, паводле граматычнай класіфікацыі фразеалагізмау, паводле сінтаксічнай структуры, разгледзець мнагазначнасць і аманімію фразеалагізмау, варыянтнасць і сінанімію, антанімічнасць і стылістычную дыферанцыяцыю фразеалагізмау;
Задачы дыпломнай работы: -вывучыць літаратурныя крыніцы па дадзенай тэме ;
-вылучыць фразеалагічныя адзінкі у рамане;
-вылучыць групы фразеалагічных адзінак паводле семантычнай злітнасці кампанентау, паводле граматычнай класіфікацыі фразеалагізмау, паводле сінтаксічнай структуры, разгледзець мнагазначнасць і аманімію фразеалагізмау, варыянтнасць і сінанімію, антанімічнасць і стылістычную дыферанцыяцыю фразеалагізмау;
- даць кароткае тлумачэнне фразеалагічным адзінкам.
Вынікі : асноуныя вынікі працы могуць быць выкарыстаны для далейшых даследаванняу фразеалогіі. Праца складаецца з уводзін, дзвюх частак, заключэння, спісу выкарыстанай літаратуры.
Змест
Уводзіны
1. Агульныя звесткі пра фразеалагізмы
1.1 Фразеалогія, яе прадмет
1.2 Агульная характарыстыка і азначэнне фраземы (фразеалагізма)
2. Групы фразеалагічных адзінак у рамане І. Шамякіна "Вазьму твой боль"
2.1 Фразеалагізмы паводле суаднесенасці з часцінай мовы
2.2 Фразеалагізмы паводле семантычнай злітнасці кампанентау
2.3 Фразеалагізмы паводле сінтаксічнай структуры
2.4 Мнагазначнасць і аманімічнасць у фразеалогіі
2.5 Варыянтнасць і сінанімія фразеалагізмау
2.6 Антанімія фразеалогіі
2.7 Стылістычная дыферэнцыяцыя фразеалагізмау
Заключэнне
Спіс выкарыстанай літаратуры
Уводзіны
"Выразы, якія традыцыйна перадаюцца з пакалення у пакаленне, са старажытных часоу засяроджвалі увагу філолагау. У слоуніках і зборніках фіксаваліся і тлумачыліся галоуным чынам у стылістычных мэтах "хадзячыя выразы", сэнс якіх звычайна не выцякау са значэнняу слоу, якія складаюць гэтыя выразы, але якія тым не менш з’яуляліся меткамі, эмацыянальна-вобразнымі сродкамі выражэння думкі" [1, с.10].
Фразеалогія - адна з маладых галін. Яна сфарміравалася параунальна нядауна - у 40-я гады 20-га ст. Фразеалагізмы пад рознымі назвамі сцісла разглядаліся у рамках лексікалогіі. У сучасным мовазнаустве фразеалогія займае усе больш трывалыя пазіцыі. Як лінгвістычная дысцыпліна яна з’яуляецца адным з раздзелау агульнага мовазнауства.
"Фразеалогія, як і іншыя лінгвістычныя дысцыпліны, мае свой аб’ект вывучэння, узбагачае мовазнауства як тэарэтычна, так і практычна. Так, тэарэтычнае вывучэнне фразеалагічных з’яу можа унесці істотныя карэктывы у нашы уяуленні аб мове як сістэме, аб гістарычным развіцці яе слоунікавага складу, аб тыповых моуных канструкцыях і г.д. Кожная галіна мовазнауства мае магчымасць чэрпаць з фразеалогіі ідэі, выкарыстоуваць яе дасягненні і метады. У аснове фразеалогіі, як і у аснове іншых лінгвістычных дысцыплін, знаходзяцца назіранні над спалучальнасцю моуных адзінак, якую можна разглядаць як аснову асноу моуных з’яу. Практычнае значэнне фразеалогія набывае асабліва у лексікаграфічнай працы, методыцы навучання мове" [2, с.3].
Паусядзенная мова не уключае увесь арсенал выразных сродкау, якія існуюць у мове, што адбіваецца на яе якасці. Неабходна правільнае ужыванне гэтых мастацкіх сродкау, бо іх недарэчнае ці няправільнае выкарыстанне робіць мову не толькі беднай, але і стылістычна непісьменнай.
Актуальным уяуляецца зварот да недаследаванай тэмы - аналізу асаблівасцей такога выразнага сродку, як фразеалагічны зварот.
Дарэчы ужытыя фразеалагізмы ажыуляюць і упрыгожваюць як вусную мову, так і літаратурныя творы.
У сваей працы рускі даследчык фразеалогіі М. Шанскі адзначыу: "Узнікненне фразеалогіі рускай мовы як лінгвістычнай дысцыпліны адносіцца да 40-х гадоу 20 стагоддзя і звязана з іменем В. Вінаградава [4]. Менавіта ім у шэразе прац гэтага часу былі пастаулены і вырашаны некаторыя пытанні агульнага характару, якія дазвалялі стварыць базу для вывучэння устойлівых спалучэнняу слоу сучаснай рускай літаратурнай мовы.Пасля з’яулення прац па фразеалогіі В. Вінаградава[4] фразеалагічныя звароты сталі прадметам пільнай увагі і усебаковага вывучэння з боку усіх, хто цікавіцца пытаннямі лексікі сучаснай рускай мовы і стылістыкі мастацкай мовы"[3, с.7].
У свет выйшла вялікая колькасць прац, прысвечаных вывучэнню канкрэтнага фразеалагічнага матэрыялу, асабліва шмат кандыдацкіх дысертацый па фразеалогіі таго ці іншага пісьменніка.
Узнікненне і даследаванне беларускай фразеалогіі непасрэдна звязана з гісторыяй узнікнення і вывучэння рускай фразеалогіі.