Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў. Тыпы фразеалагізмаў па іх суадноснасці з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, несуадносныя з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, суадносныя са структурай словазлучэння, спалучэння слоў. Структурныя тыпы фразеалагізмаў.
Аннотация к работе
Змест
Уводзіны
1. Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмау
1 Тыпы фразеалагізмау па іх суадноснасці з часцінамі мовы
1.1 Назоунікавыя фразеалагізмы
1.2 Прыметнікавыя фразеалагізмы
1.3 Дзеяслоуныя фразеалагізмы
1.4 Прыслоуныя фразеалагізмы
1.5 Выклічнікавыя фразеалагізмы
2 Фразеалагізмы, несуадносныя з часцінамі мовы
2 Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмау
1 Структурныя тыпы фразеалагізмау
1.1 Фразеалагізмы, суадносныя са структурай словазлучэння
2.1.2 Фразеалагізмы, суадносныя са структурай спалучэння слоу
2.1.3 Фразеалагізмы, суадносныя са структурай сказа
Заключэнне
Спіс літаратуры
Дадатак А. Слоунік фразеалагізмау беларускай мовы з кампанентам язык
Рэферат
Курсавая работа складае 25 старонак, 18 крыніц, 1 дадатак.
Ключавыя словы: фразеалагізм, кампанент, язык, марфалагічная характарыстыка, сінтаксічная характарыстыка.
Прадмет даследавання: фразеалагізмы беларускай літаратурнай мовы.
Аб’ект даследавання: фразеалагічныя адзінкі беларускай літаратурнай мовы з кампанентам язык.
Метады даследавання: сістэмны, апісальны.
Мэта курсавой работы - ахарактарызаваць фразеалагічныя адзінкі беларускай мовы з кампанентам язык у двух аспектах: марфалагічным і сінтаксічным.
Задачы курсавой работы: 1) выявіць фразеалагізмы з кампанентам язык;
2) зрабіць марфалагічны аналіз фразеалагізмау з кампанентам язык;
3) устанавіць структурныя тыпы выяуленых фразеалагізмау;
4) скласці слоунік фразеалагізмау беларускай мовы з кампанентам язык.
Вынікі даследавання - аналіз фразеалагізмау беларускай мовы з кампанентам язык у двух моуных аспектах, марфалагічным і сінтаксічным, паказау, што з марфалагічнага боку большасць фразеалагізмау беларускай мовы з кампанентам язык несуадносныя з часцінамі мовы. Паводле сінтаксічнай характарыстыкі пераважаюць фразеалагізмы са структурай словазлучэння. Фразеалагічныя адзінкі з кампанентам язык узбагачаюць мову і выступаюць як сродкі яе выразнасці і эмацыянальнасці.
Уводзіны
Фразеалогія - адна з адносна маладых галін лінгвістыкі. У беларускім мовазнаустве фразеалогія як асобны раздзел навукі аб мове быу выдзелены параунальна нядауна. Пра фразеалогію у пачатку яе зараджэння як навуку вядомы беларускі фразеолаг І. Я. Лепешау піша: “Яшчэ у 60-я гады лічылася, што яна знаходзіцца у стадыі “скрытага развіцця” [1, с. 4].
Сення фразеалогія - самастойны раздзел навукі аб мове, які вызначаецца сваімі адзінкамі, метадамі і спосабамі іх вывучэння, сваімі задачамі, якія яна вырашае. Разам з тым з’яуляюцца новыя меркаванні пра паходжанне і утварэнне фразеалагізмау, новыя метады іх даследавання, аналізу, апісання у лексікаграфічнай літаратуры, якія пераконваюць у тым, што фразеалагізмы - гэта унікальныя адзінкі мовы, што фразеалогія як навука паскоранымі тэмпамі развіваецца, удасканальваецца.
Вынікі даследавання фразеалогіі канца ХХ - пачатку ХХІ стагоддзя, якое ідзе па самых розных напрамках, вядомых і новых, ілюструюць, з аднаго боку, сотні артыкулау і дзесяткі манаграфій і навуковых дапаможнікау, у якіх асвятляюцца самыя розныя пытанні і праблемы фразеалогіі, з другога - паказваюць, колькі новага, своеасаблівага прыадкрываюць фразеалагізмы пры уважлівым і рознабаковым іх прачытанні [2, с. 6].
У беларускім мовазнаустве найперш разглядаюцца агульныя пытанні фразеалогіі у розных яе аспектах: аб’ем фразеалогіі, семантычная і структурна-граматычная характарыстыка фразеалагічных адзінак, іх паходжанне і інш., а таксама прыватныя аспекты гэтай маладой навукі аб мове: выкарыстанне і стылістычная роля фразеалагізмау у мове мастацкай літаратуры, марфалагічныя і сінтаксічныя тыпы фразеалагізмау і іх асаблівасці, варыянтнасць, сінанімія і інш.
Нямала за апошні час падрыхтавана і самых розных фразеалагічных слоунікау паводле матэрыялу - фразеалагізмы літаратурнай і дыялектнай мовы, мовы аднаго аутара ці яго твора, паводле тыпу апісання і апрацоукі фразеалагізмау - тлумачальныя [3; 4; 5; 6], перакладныя [7], этымалагічныя [8].
Асабліва вызначаюцца сваей навізной працы, прысвечаныя вывучэнню фразеалагічных адзінак як унікальных сродкау кадзіравання інфармацыі чалавека пра свет і аб адносінах чалавека да гэтага свету, паколькі менавіта фразеалагізмы утрымліваюць звесткі аб наіунай карціне свету чалавека, аб культуры кожнага народа-носьбіта іх.
Выдзяляецца даследаванне фразеалагізмау праз вызначэнне таго агульнага у розных мовах, што ляжыць у аснове іх вобразаутварэння, і адметнага для кожнага народа і яго мовы, ці найбольш поунае і усебаковае устанауленне нацыянальнай спецыфікі фразеалагічнага складу мовы пры параунанні і супастауленні з фразеалагічнымі адзінкамі іншых моу.