Драматычныя і трагічныя калізіі ў беларускіх народных баладах - Дипломная работа

бесплатно 0
4.5 115
Жанравая форма і вобразны лад народных балад. Драматычныя калізіі ў народнай баладзе. Катэгорыя трагічнага ў баладных песнях. Асноўныя паэтычныя сродкі ў раскрыцці драматычнага і трагічнага ў баладах. Гісторыя ўзнікнення народнай балады і спецыфіка жанру.


Аннотация к работе
ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ

РАЗДЗЕЛ І. ЖАНРАВАЯ ФОРМА І ВОБРАЗНЫ ЛАД НАРОДНЫХ БАЛАД

РАЗДЗЕЛ ІІ. ДРАМАТЫЧНЫЯ КАЛІЗІІ У НАРОДНАЙ БАЛАДЗЕ

РАЗДЗЕЛ ІІІ. КАТЭГОРЫЯ ТРАГІЧНАГА У БАЛАДНЫХ ПЕСНЯХ

РАЗДЗЕЛ IV. ПАЭТЫЧНЫЯ СРОДКІ У РАСКРЫЦЦІ ДРАМАТЫЧНАГА І ТРАГІЧНАГА У БАЛАДАХ

ЗАКЛЮЧЭННЕ

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

УВОДЗІНЫ

Цікавасць да народных балад, гэтага своеасаблівага жанру песеннага фальклору сярэднявечча, “адкрытага” упершыню рамантыкамі і выкарыстанага імі для стварэння літаратурнай рамантычнай балады, у апошні час прыкметна узрастае. У шэрагу краін з’яуляюцца зборнікі балад і даследаванні, прысвечаныя ім. Цікавасць да народнай балады ахоплівае не толькі навуковыя колы, але і шырокую чытацкую аудыторыю. Хто з нас не чытау балады Я. Чачота, Я. Баршчэускага, А. Міцкевіча, А. Куляшова, Я. Сіпакова і інш., якія былі створаны на аснове народных традыцый.

Цікавасць да балады паказвае, што гэты жанр патрабуе пільнай навуковай увагі. У вывучэнні і папулярызацыі беларускіх народных балад у нас амаль нічога не зроблена.

Тэрмін “балада”, якім абазначаецца жанравая група творау (песень) у фальклоры многіх народау, на розных этапах свайго выкарыстання меу неаднолькавае напауненне. Па-рознаму ен успрымауся у традыцыях асобных еурапейскіх народау. Трапіушы на славянскія абшары з заходніх краін, гэты тэрмін найперш замацавауся як азначэнне літаратурнага жанру, і толькі значна пазней яго сталі прымяняць у фалькларыстыцы. Л. Салавей сцвярджае, што “балада - гэта апавядальная ліра-эпічная песня з напружаным драматычным сюжэтам, якая адлюстроувае трагічныя калізіі у асабістым, сямейным жыцці чалавека” [57, с. 5]. Балады прынята адносіць да пазаабрадавага фальклору, што у адносінах да беларускіх баллад, на думку даследчыцы, не зусім слушна. Яна зазначае: “значная частка запісау вызначана носьбітамі як каляндарна-абрадавыя песні - веснавыя, купальскія, паставыя і інш.” [57, с. 12]. Большасць баладных сюжэтау мае выключна пазаабрадавае паходжанне і бытаванне, а сюжэты, звязаныя з абрадам, найперш цікавыя для разумення вытокау жанру, фарміравання яго складу, вобразнасці.

Упершыню характарыстыку жанру балады у пачатку ХІХ ст. дау А. Міцкевіч. Прыкладам служылі баладныя творы самога паэта, заснаваныя на матывах беларускага фальклору [25, с. 425]. У сваей грунтоунай прадмове да тома «Вершы», напісанай у 1820-1821 гг. і надрукаванай у 1822 г. у Вільні, ен зрабіу гістарычны агляд літаратурных плыняу у Заходняй Еуропе, аддаушы належную увагу як бытаванню фальклорнай балады, так і станауленню балады літаратурнай. Томік вершау Адама Міцкевіча змяшчау адначасова яго уласныя знакамітыя балады і рамансы і быу прысвечаны сябрам і паплечнікам Яну Чачоту, Тамашу Зану, Юзафу Яжоускаму і Францішку Малеускаму. Як адзначае Л. Салавей, “паэт выступау наватарам, пракладальнікам новых пуцявін у паэзіі, таму ен адчувау патрэбу у навуковым забеспячэнні свайго выдання, у абгрунтаванні новай літаратурнай плыні” [25, с. 425]. Стары літаратурны свет незычліва ставіуся да новай паэзіі, не разумеу яе, не ведау і не жадау ведаць тыя вытокі у народнай традыцыі, што яе жывілі. Паэт пісау: “... публікуючы гэты невялікі збор балад і вясковых песень, якія звычайна лічацца гатункам рамантычнай паэзіі, што усе яшчэ застаецца пад пракленам, які кідаюць на яго сення многія арбітры паэзіі, тэарэтыкі, а нават і самі майстры слова, адчуу неабходнасць папярэдне выказацца, папраудзе не як мастак, а толькі ад імя тых мастакоу, характар працы якіх быу прадметам і маіх практыкаванняу” [25, с. 426]. 3 гэтых слоу бачна, што спроба тэарэтычнага асэнсавання і абгрунтавання напрамку, які паэт абрау для сябе, для сваей творчасці, - гэта яшчэ намаганне зняцця праклену неразумення з новай прагрэсіунай грамадскай з’явы. Сцвярджаючы правы грамадзянства для новай літаратурнай плыні, скіроувалася увага творцау да роднага фальклору, безлічы жанрау народнай творчасці, якая да гэтага часу альбоне зауважалася, альбо невысока цанілася.

У адносінах да фальклорнага песеннага жанру тэрмін “балада” сталі прымяняць даволі позна, у канцы ХІХ ст. (У. Дабравольскі). Носьбіты народнай балады абазначалі іх як “доугія песні”, “смутныя”, “жаласныя”, “так песні”, “быль” [10, с. 124]. Спроба збіральнікау (У.Вярыга) аб’яднаць творы гэтага жанру пад назвай “думкі” не замацавалася у беларускім народазнаустве.

А. Яскевіч адзначае, што беларуская вуснапаэтычная творчасць да часу з’яулення прафесійнай літаратуры мела даволі развітыя традыцыі народнай балады [66, с. 16]. Вялікая колькасць тэкстау і напевау народных балад сведчыць пра жыццяздольнасць творау гэтага жанру, важнай іх ролі у сучасным народны рэпертуары.

З усяго вышэй сказанага відаць, што народная балада займае значнае месца у духоуным жыцці беларусау. Творы гэтага жанру - адна з крыніц, з дапамогай якой можна больш даведацца пра гісторыю, традыцыі роднага краю, яго эстэтычны, маральны ідэал. Акрамя таго, народная балада пауплывала на з’яуленне літаратурнай “сястры”.
Заказать написание новой работы



Дисциплины научных работ



Хотите, перезвоним вам?