Вызначэнне месца і значнасці асноўных агульнаадукацыйных гуманітарных дысцыплін, і мовы ў прыватнасці, пры атрыманні вышэйшай адукацыі, а таксама іх ролі ў развіцці ў студэнтаў моўнай, камунікатыўнай і лінгвакультуралагічнай кампетэнцый ў наш час.
Аннотация к работе
Беларуская мова ў структуры адукацыйных дысцыплін вышэйшай школы: гісторыя і сучаснасць Г.І. Малько Т.І. Скікевіч У артыкуле вызначаецца месца і значнасць агульнаадукацыйных гуманітарных дысцыплін, і мовы ў прыватнасці, пры атрыманні вышэйшай адукацыі. Робіцца гістарычны экскурс аб вывучэнні беларускай мовы і літаратуры ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадабчай акадэміі. Апісваюцца некаторыя метады і прыёмы выкладання беларускай мовы, якія выкарыстоўваюцца выкладчыкамі кафедры беларускай і рускай моў БДСГА. Гэта ўключэнне ў праграмы ВНУ дысцыплін гуманітарнага цыкла: філасофіі, этыкі, гісторыі, сацыялогіі, роднай і замежнай моў, шырокае выкарыстанне культурна-гістарычнага кантэксту пры вывучэнні спецыяльных навук, бо задача нашага грамадства - фарміраванне асобы, якая валодае не толькі глыбокімі прафесійнымі ведамі ў выбранай спецыяльнасці, але і з’яўляецца носьбітам агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцяў.