Зяўленне барока як вядучага мастацкага кірунку шматмоўны літаратуры Беларусі, які злучыў у сабе рэнесансную і сярэднявечную традыцыі. Характарыстыка стылю: шматзначнасць, метафарычнасць, кантрастнасць і парадаксальнасць. Творчасць Сімяона Полацкі.
Аннотация к работе
Літаратура перыяду барока 1.1 Асноўныя адзнакі і асаблівасці літаратуры перыяду барока На першым этапе пераходнага перыяду вядучым мастацкім напрамкам (стылем) шматмоўнай літаратуры Беларусі ў цэлым і беларускай літаратуры ў прыватнасці зявілася барока, якое спалучыла ў сабе рэнесансавыя і сярэдневяковыя традыцыі. У адрозненне ад Рэнесансу прадстаўнікі гэтага напрамку апелявалі не да розуму, а да пачуццяў чалавека, яго веры ў звышнатуральныя сілы. Аднак як мастацкае светаўспрыманне барока значна шырэй, чым ідэалогія Контррэфармацыі. Асобныя рысы новага мастацкага напрамку прыкметны ўжо ў беларускай літаратуры першай паловы XVII ст. Асноўныя творы Сімяона Полацкага і Андрэя Белабоцкага сведчаць, што іх аўтары былі ідэалістамі, метафізікамі.