Складаныя міжнародныя абставіны напярэдадні Другой сусветнай вайны. Палітычнае размежаванне эміграцыі. Крызіс беларускай культуры. Нацыянальна-культурныя патрэбы беларускага дыяспары. Умацаванне беларускіх школ, пашырэнне выкарыстання беларускай мовы.
Аннотация к работе
Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт Гістарычны факультэт Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоў Рэферат па тэме: Беларуская эміграцыя ў гады Другой сусветнай вайны Мiнск, 2010 Эміграцыя ў гады Другой сусветнай вайны Складаныя міжнародныя абставіны напярэдадні другой сусветнай вайны, пачатак яе і захоп Германіяй Польшчы, далучэнне Заходняй Беларусі да БССР абумовілі актывізацыю палітычнага жыцця беларускай эміграцыі ў заходнееўрапейскіх краінах. У выніку ваенных дзеянняў супраць Польшчы ў нямецкім палоне аказалася 70 тыс. беларусаў, якія ваявалі ў складзе польскага войска. Вялікая Айчынная вайна паглыбіла палітычнае размежаванне эміграцыі, у яе асяроддзі павялічылася колькасць патрыятычна настроеных людзей, спачуваючых СССР, які нёс асноўны цяжар змагання з фашызмам.