Задача прозы – прадметная, зямная, бо галоўным абектам мастацкай творчасці тут быў чалавек, звязаны з умовамі свайго існавання, уцягнуты ў супярэчнасці грамадскага жыцця, абцяжараны сацыяльнымі знбсінамі, традыцыямі, звычаямі, паверямі, забабонамі.
Аннотация к работе
Беларуская дакастрычніцкая проза Уздым рэвалюцыйнага руху ў Расіі ў канцы XIX - пачатку XX ст. характарызуецца шэрагам тэндэнцый, якія паказваюць на вялікую разнастайнасць форм яго праяўлення і розную ступень удзелу народных мас у антыўрадавых выступленнях у горадзе і ў вёсцы. У гэтым сэнсе адметнасць дадзенай эпохі для беларускага народа, як і для многіх іншых народаў царскай Расіі, заключалася ў тым, што рэвалюцыйныя павевы і ідэі набывалі тут нацыянальныя формы і асэнсоўваліся народамі гэтых рэгіёнаў і ў першую чаргу інтэлігенцыяй як задачы барацьбы за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. I падкрэсліваецца, што рэдакцыя будзе імкнуцца, «каб усе беларусы, што не ведаюць, хто яны ёсць, - зразумелі, што яны беларусы і людзі, каб пазналі свае правы і памагалі нам у нашай рабоце». Гэта накладвала асаблівы адбітак на фарміраванне прозы, якая вымушана была выконваць розныя функцыі, змяшчаць у сабе самую розную «інфармацыю». Побач з класікамі беларускай літаратуры і вядомымі пісьменнікамі таго часу (Цёткай, Я. Коласам, М. Багдановічам, К. Каганцом, У. Галубком, Ц. Гартным, А. Гурло, К. Буйло, 3.