Асаблівасці жыццевага і творчага шляху Б. Тарашкевіча – вялікага беларускага мовазнаўца, публіцыста, перакладчыка. "Беларуская граматыка для школ" Б. Тарашкевіча. Правапiсныя i граматычныя нормы сучаснай беларускай мовы, прапанаваныя Б. Тарашкевічам.
Аннотация к работе
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ “МАЗЫРСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ПЕДАГАГІЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ ІМЯ І.П.ШАМЯКІНА” БІЯТЭХНАЛАГІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ КАФЕДРА БІЯЛОГІІ РЭФЕРАТ Б.А. Тарашкевіч - аўтар першай “беларускай граматыкі” Выканала: студэнтка 2 курса Жмайлік Вікторыя Сяргееўна Навуковы кіраўнік: Місюкавец Л.П. Жыццёвы шлях Б. Тарашкевіча 2. “Беларуская граматыка для школ” Б. Тарашкевіча Заключэнне Спіс літаратуры «10 Памятак беларускага правапісу» па Тарашкевічу УВОДЗІНЫ Сярод старэйшых людзей у былой Заходняй Беларусі і сёння амаль не сустрэнеш чалавека, які б не ведаў імя Браніслава Тарашкевіча. Вызваленчы рух працоўных мас Беларусі ў першай чвэрці XX ст. вылучыў цэлую кагорту яркіх прадстаўнікоў грамадскай і навуковай думкі. У дваццаць шэсць год ён - аўтар першай «Беларускай граматыкі для школ»; у трыццаць - кіраўнік парламенцкага беларускага прадстаўніцтва, пасланага рабочымі і сялянамі Заходняй Беларусі на сейм Рэчы Паспалітай для абароны ix кроўных інтарэсаў; у трыццаць тры гады - старшыня стотысячнай Беларускай сялянска-работніцкай грамады; у трыццаць шэсць - акадэмік Акадэміі навук БССР і ў канцы жыцця - актыўны ўдзельнік міжнароднага камуністычнага руху.