Грамадска-палітычнае жыццё Aшмянскага павета ў складзе Расійскай Імперыі. Палітыка расійскага урада на далучаных землях. Вайна 1812 года. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух. Дынаміка і структура насельніцтва. Гаспадарка і становішча сялян.
Аннотация к работе
Міністэрства адукацыі рэспублікі Беларусь Установа адукацыі Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы Гістарычны факультэт Кафедра гісторыі Беларусі Курсавая работа Ашмянскі павет у складзе Расійскай імперыі Гродна, 2012 Уводзіны Адной з галоўных задач гістарычнай навукі з’яўляецца вывучэнне асобных рэгіёнаў Беларусі. У апошні час павялічылася цікавасць да гісторыі малой Радзімы (горада, вёскі, раёна). На жаль, гісторыкаў-краязнаўцаў існуе невялікая колькасць. Тут змешчана інфармацыя пра меры самадзяржаўнай улады на новадалучанай тэрыторыі: адміністрацыйны падзел, рэформы, пашырэнне дваранскага землеўладання; пра падзеі вайны 1812 года ў Ашмянскім павеце: адступленне расійскіх армій і адначасовы захоп тэрыторыі напалеонаўскай Францыяй, акупацыйны рэжым, уцёкі Напалеона і вызваленне Ашмяншчыны атрадамі палкоўніка Сяславіна, генерал-маёра Чапліца, Казакамі палкоўніка Луконіна і Платава. Яны нясуць інфармацыю аб росце і спадзе колькасці насельніцтва павета і самога г. Ашмяны ў залежнасці ад палітычных і сацыяльна-эканамічных абставінаў, аб канфесійным саслоўным і прафесійным складзе насельніцтва; тут прасочваецца працэс станаўлення і развіцця капіталізму ў сферы прамысловасці і гандлю, пашырэнне фабрычна-завадской вытворчасці, зараджэнне капіталістычных адносінаў у сельскай гаспадарцы (у прыватнасці арыентацыя сельскай гаспадаркі на рынак).