Росквіт такіх арганізацый, як Саюз дэмакратычных сіл у Балгарыі, Дэмакратычны форум у Венгрыі, «Салідарнасць» у Польшчы, Грамадзянскі форум у Чэхаславакіі і інш., якія ўтварыліся з дысідэнцкіх плыняў 1960–1970-х гг. Друкаваныя органы гэтых суполак.
Аннотация к работе
БЕЛАРУСКI ДЗЯРЖАЎНЫ УНИВЕРСIТЭТ кафедра замежнай журналістыкі і літаратуры РЭФЕРАТ на тэму: «АСАБЛІВАСЦІ ТРАНСФАРМАЦЫІ ІНФАРМАЦЫЙНАЙ ПРАСТОРЫ КРАІН ЦЭНТРАЛЬНАЙ І УСХОДНЯЙ ЕЎРОПЫ» МИНСК, 2008 Характарызуючы сучасны стан сродкаў масавай інфармацыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, нельга абмінуць увагай радыкальны характар перамен у грамадскім жыцці гэтага рэгіёна на пачатку 1990-х гг. У дзяржавах гэтага рэгіёна грамадска-палітычная перабудова адбывалася прыкладна па аднолькавай схеме: адхіленне ад улады камуністычнай эліты (дзейнасць «Круглага стала» ў Польшчы ў красавіку 1989 г., які завяршыўся гістарычным пагадненнем прафсаюза «Салідарнасць» з камуністычнай партыяй і ўрадам; адмена пазачарговым зездам Венгерскай сацыялістычнай рабочай партыі 7 кастрычніка 1989 г. прынцыпу дыктатуры пралетарыяту і ўнясенне 90 паправак у Канстытуцыю; «ціхая рэвалюцыя» ў Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы ў кастрычніку-лістападзе 1989 г., якая завяршылася адстаўкай Эрыха Хонакера і разбурэннем Берлінскай сцяны, «аксамітная рэвалюцыя» ў Чэхаславакіі, якая завяршылася адменай артыкула ў Канстытуцыі аб кіруючай ролі камуністычнай партыі і стварэннем кааліцыйнага ўрада; адстаўка лідэра Балгарскай камуністычнай партыі Тодара Жыўкава 10 лістапада 1989 г.; нацыянальна-вызваленчае паўстанне ў Цімішоары і Бухарэсце 14-25 снежня 1989 г., якое завяршылася расстрэлам румынскага лідэра Мікалае Чаўшэску), правядзенне дэмакратычных выбараў і фарміравання новай інфраструктуры сродкаў масавай інфармацыі. Аднак ва ўсіх краінах рэгіёна права на выданне друкаванай прадукцыі атрымалі прыватныя асобы.