Віды, тыпы, жанры краязнаўчых дапаможнікаў. Праблема якаснага бібліяграфавання матэрыялу. Крыніцы выяўлення дакументаў. Анатаваньня дакументаў для краязнаўчых дапаможнікаў. Склад дапаможных паказальнікаў, якія дазваляюць аптымізаваць бібліяграфічны пошук.
Аннотация к работе
Асаблівасці тэхналагічных этапаў падрыхтоўкі краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў 1. Віды, тыпы і жанры краязнаўчых дапаможнікаў На сучасным этапе бібліятэкі ствараюць разнастайныя краязнаўчыя бібліяграфічныя дапаможнікі. У залежнасці ад форм існавання краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў выдзяляюцца самастойныя выданні, несамастойныя выдавецкія формы, электронныя БД, карткавыя формы. Для выбару віду і тыпу дапаможніка можна выкарыстаць у якасці ўзору мадэлі краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў, распрацаваныя ў краязнаўчым бібліяграфазнаўстве, якія адлюстроўваюць як грамадскае прызначэнне дапаможнікаў, так і іх класіфікацыю па змесце, тыпах і жанрах. Пры падрыхтоўцы дапаможнікаў важна прытрымлівацца наступных прынцыпаў: гістарызму, навуковасці, мастацкай значнасці, навізны, дыферынцыраванага падыходу да аб’ектыўнай ацэнкі інфармацыі, паўнаце яе адлюстравання ў складанай структуры дапаможніка. 2.