Рода-відавыя і жанравыя характарыстыкі публіцыстыкі: віды, асаблівасці, адрозненні. Лінгвістычныя характарыстыкі асаблівасцяў публіцыстычнага дыскурсу І.П. Шамякіна на прыкладзе кнігі Роздум на апошнім перагоне. Сродкі ўздзеяння на адрасата дыскурсу.
Аннотация к работе
Іван Шамякін - адзін з самых вядомых беларускіх празаікаў, творчасць якога даследуюць літаратуразнаўцы, але яна амаль не раскрыта з лінгвістычнага і, у прыватнасці, стылістычнага пунктаў гледжання. Мэта курсавой працы - выявіць сутнасць публіцыстычнага дыскурса ў індывідуальным стылі І. П. Шамякіна з дапамогай дыскурснага аналізу. У адных выпадках выкарыстоўваўся метад канстатацыі, у іншых - інтэрпрэтацыі, радзей - метад развагі. Для дасягнення мэты ставіліся наступныя задачы: пазнаёміцца з навуковай літаратурай па тэме даследвання; выявіць асаблівасці індывідуальнага стылю публіцыстычных тэкстаў І. П. Шамякіна (на прыкладзе кнігі “Роздум на апошнім перагоне”). Прымем да ўвагі думку А.