Антычная літаратура (літаратура Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма) - першая з еўрапейскіх літаратур. Гамераўскія матывы ў літаратурнай спадчыне генія паэта Якуба Коласа. Пытанне прызначэння чалавека на Зямлі ў творчасці Якуба Коласа і Вергілія.
Аннотация к работе
Пытанне прызначэння чалавека на Зямлі ў творчасці Якуба Коласа і Вергілія Заключэнне Спіс выкарыстанай літаратуры Уводзіны Антычная літаратура, літаратура Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма, - першая з еўрапейскіх літаратур. У антычнай літаратуры вылучаюць 3 перыяды. На стадыі рабаўладальніцкага ладу поруч з міфалогіяй адбывалася філасофскае асэнсаванне рэчаіснасці, таму традыцыйнасць вобразаў і сітуацый, уласцівая Антычнаму перыяду, не стрымлівала літаратурнае развіццё, а, наадварот, давала магчымасць аўтарам вырашаць задачы ідэйнага і мастацкага паглыблення зместу ў адпаведнасці з патрабаваннямі свайго часу. Новая хваля вялікай скіраванасці да антычнасці назіралася ў эпоху Асветніцтва, калі абсалютызм у перадавых краінах Еўропы шукаў ідэйнага і эстэтэтычнага абгрунтавання ў спадчыне старажытнасці. I гэты рух, гэтая жывая дынаміка развіцця палягае ў самой прыродзе жанру.