Азначэнне паняцця менеджменту, яго мэты і значэнне для сучаснай бібліятэкі. Бібліяграфічная дзейнасць як спецыфічны аб’ект кіравання: яе элементы, ўзроўні і функцыі. Прынцыпы, метады, функцыі кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю і шляхі яго паляпшэння.
Аннотация к работе
ЗМЕСТ 1. Агульныя пытанні кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю бібліятэкі 1.1 Менеджмент бібліяграфічнай дзейнасці: азначэнне, мэты, значэнне 1.2 Бібліяграфічная дзейнасць як спецыфічны аб’ект кіравання 1.3 Прынцыпы, метады, функцыі кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 1. Агульныя пытанні кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю бібліятэкі кіравання бібліяграфічная дзейнасць 1.1 Менеджмент бібліяграфічнай дзейнасці: азначэнне, мэты, значэнне У паляпшэнні арганізацыі бібліяграфічнай дзейнасці значную ролю адыгрывае кіраванне. Кіраванне - гэта функцыя арганізаваных сістэм, якая забяспечвае захаванасць іх пэўнай структуры, падтрымку рэжыма дзейнасці, рэалізацыю яе праграмы, мэты. Сярод такіх фактараў: павялічэнне колькасці карыстальнікаў, змяненне структуры інфармацыйных патрэбнасцей, змяненне структуры і складу інфармацыйных рэсурсаў, змены ў патрабаваннях да наменклатуры і якасці паслуг, укараненне новых інфармацыйных тэхналогій, што значна ўплывае на рост аб’ёмаў работы ў бібліяграфічных структурных падраздзяленнях; у сувязі з пашырэннем юрыдычнай, фінансавай самастойнасці бібліятэк адбываецца перанос усяго аб’ёму упраўленчых задач непасрэдна ў бібліятэку, узрастае роля эканамічных, сацыяльна-псіхалагічных метадаў кіравання, што значна ўплывае на павышэнне адказнасці ўсіх суб’ектаў унутрыбібліятэчнага кіравання; змены ў прыярытэтах, мэтах функцыянавання бібліятэк з арыентацыяй на патрэбнасці карыстальнікаў, развіццё дэмакратычных пачаткаў у кіраванні, выкарыстанне і развіццё новых напрамкаў, метадаў кіравання - маркетынга, стратэгічнага планавання, праектнай дзейнасці - выклікаюць неабходнасць грунтоўнай тэарэтычнай падрыхтоўкі ўсіх суб’ектаў кіравання бібліятэкай.